Інклюзіўны праект "Рух у радасць"
Прастора, дзе розныя дзеці становяцца адной камандай
Мы распрацавалі інклюзіўную мабільную пляцоўку — комплекс бяспечных і захапляльных гульняў для дзяцей ад 3 да 18 гадоў. Гэта гатовае рашэнне, якое ператварае любую спартыўную залу ці адкрытую тэрыторыю ў асяроддзе да роўнага ўдзелу.
Што ўваходзіць у комплекс?
Каля 30 розных элементаў: лесвіца-мосцік, кола-трансформер, баланс-борды, трэнажоры для скачкоў, маштабная «Джэнга», вялізны замак-канструктар і шмат іншага. Гэта дазваляе заняць усю даступную прастору і зрабіць гульню сапраўды разнастайнай.
У чым карысць?
На такой пляцоўцы «асаблівыя» дзеці могуць раскрыць і фізічны, і псіхалагічны патэнцыял. Прастора дапамагае прывіваць інклюзіўнае навучанне з самага ранняга ўзросту. Але галоўная задача — аб'яднаць розных дзяцей праз гульню.
Чаму гэта важна?
Мы абвяргаем стэрэатып, што «асаблівыя дзеці нікуды не ходзяць». Усе людзі розныя, і ў кожнага ёсць свае асаблівасці, якія трэба прымаць. Усведамленне гэтага закладваецца ў дзяцінстве — менавіта таму інклюзіўная пляцоўка вельмі неабходная. Яна вучыць павазе і разуменню і дзяцей, і дарослых.
Як запрасіць нас да сябе?
Праект дзейнічае ў Мінскай і Магілёўскай абласцях. Проста пакіньце заяўку — і мы прыедзем з пляцоўкай да вас: у дзяржаўныя сацыяльныя цэнтры, грамадскія аб'яднанні, дзіцячыя дамы, школы-інтэрнаты, парафіі і іншыя ўстановы.
Важна: папярэдняя браніраванне — не пазней, чым за 2–3 тыдні да даты правядзення мерапрыемства.
Кантактная інфармацыя:
Тэлефон: +37529 694 15 48
Электронная пошта: caritas@caritas-minsk.by
Полезная информация
- Паспорт или иной документ, удостоверяющий личность;
- Справка о составе семьи;
- Документы, подтверждающие льготную категорию (при наличии).
Посмотрите, как проходит распределение гуманитарной помощи в наших пунктах:
Также вы можете ознакомиться с фотоотчетом ниже:
Для получения помощи необходимо обратиться в ближайший социальный пункт. При себе необходимо иметь паспорт и документы, подтверждающие необходимость поддержки.
Более подробную информацию можно найти на странице наших контактов.













.jpg)