Праект "Якаснае жыццё з дэменцыяй"
Падтрымка людзей з дэменцыяй і іх сваякоў у Мінскай і Магілёўскай абласцях Беларусі
Дэмэнцыя мяняе жыццё цэлай сям'і, але правільны падыход і падтрымка могуць зрабіць гэты шлях бяспечным і годным. Наш праект - гэта мост паміж людзьмі, якія сутыкнуліся з гэтым дыягназам, і грамадствам, гатовым іх прыняць.
Мы дапамагаем тым, хто кожны дзень дорыць свой час і клопат блізкім з дэмэнцыяй - іх сем'ям і апекунам. Наша мэта — не пакінуць вас сам-насам з цяжкасцямі, даць перадышку, веды і ўпэўненасць у кожным кроку.
Што мы робім?
Падтрымліваем тых, хто побач. Арганізуем групы ўзаемадапамогі, кансультацыі псіхолагаў і школы догляду, каб вы маглі захаваць уласныя сілы і здароўе.
Гаворым пра важнае. Рушым міфы і страхі, павялічваем дасведчанасць аб хваробе, каб погляд убок змяніўся на працягнутую руку дапамогі.
Вяртаем у грамадства. Дапамагаем людзям з дэмэнцыяй даўжэй заставацца актыўнымі і поўнацэннымі членамі грамадства.
Ствараем каманду клопату. Прыцягваем валанцёраў, якія становяцца надзейнай апорай для сем'яў і дораць каштоўныя гадзіны вольнага часу.

Полезная информация
Дэменцыя - гэта страта памяці і іншых пазнавальных функцый, якая перашкаджае звычайнаму жыццю.
Дэменцыя - агульная назва стану, пры якім паступова пагаршаюцца памяць, увага, маўленне, арыентацыя ў прасторы і часе, здольнасць прымаць рашэнні і выконваць звыклыя справы. Гэтыя змены з часам уплываюць на самастойнасць чалавека.
Дэменцыя часцей сустракаецца ў пажылых людзей, але яна не з'яўляецца нармальнай часткай старэння. Прычынай могуць быць розныя захворванні мозгу, таму своечасовая дыягностыка і кансультацыя ўрача маюць вырашальнае значэнне.

.jpg)