Парафіяльныя групы Caritas

Парафіяльныя групы Caritas

Cлужэнне міласэрнасці ў вашай супольнасці

Што такое парафіяльны Caritas?

Парафіяльны Caritas — гэта група валанцёраў, якія пад кіраўніцтвам свайго пробашча(святара) арганізуюць дабрачынную дапамогу патрабуючым. 

Нашы валанцёры — гэта звычайныя парафіяне і ўсе неабыякавыя людзі, якія добра ведаюць сваіх суседзяў, іх патрэбы і заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу.

Дапамога, якую аказваюць парафіяльныя групы, уключае:
- Падтрымку шматдзетных сем’яў, людзей з інваліднасцю, пажылых і самотных;
- Арганізацыю парафіяльных дабрачынных акцый;
- Наведванне сацыяльных устаноў, дамоў-інтэрнатаў і месцаў, дзе патрабуецца ўвага і клопат.

Як дыяцэзіяльны Caritas падтрымлівае парафіі?
Мы верым, што міласэрнасць пачынаецца з малога — з увагі да тых, хто побач. Таму «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі забяспечвае сістэмную падтрымку і каардынацыю парафіяльных груп.

Мы прапануем:
- Навучальныя сустрэчы і трэнінгі для развіцця валанцёрскіх навыкаў;
- Дапамогу ў планаванні і рэалізацыі мясцовых праектаў;
- Пляцоўку для абмену вопытам паміж валанцёрамі з розных парафій.

Як стварыць групу або далучыцца да служэння?
Кожны можа стаць часткай справы міласэрнасці. Калі вы адчуваеце пакліканне дапамагаць бліжняму або жадаеце арганізаваць дабрачынную групу пры вашай парафіі — мы дапаможам зрабіць першы крок.

Каб пачаць, дастаткова:
1. Запоўніць кароткую анкету па спасылцы ніжэй.
2. Чакаць званка ад каардынатара.

Запоўніць анкету валанцёра

Кантакты
Па ўсіх пытаннях стварэння або ўдзелу ў парафіяльных групах Caritas звяртайцеся:
+37529 1179772
parafii@caritas-minsk.by

DSC09824.jpg


Дапамагчы