Сацыяльны праект

Сацыяльны праект "HOPE"

падтрымліваем людзей у сельскай мясцовасці

Сацыяльны праект "HOPE" - гэта больш чым проста матэрыяльная падтрымка. Гэта рэальны шанц для сельскіх жыхароў сваімі рукамі забяспечыць дабрабыт і наладзіць побыт. Мы не проста дапамагаем, а даём інструмент для самастойнага развіцця.

З 2019 года мы перадаем вяскоўцам пладовыя дрэвы, кусты, куранят-бройлераў і курэй-нясушак, а таксама насенне.

Каму дапамагаем?
- Шматдзетныя сем'і
- Няпоўныя, апякунскія і прыёмныя сем'і
- Людзі з інваліднасцю
- Пенсіянеры

Як атрымаць дапамогу?
Усё проста, але патрабуе адказнасці. Атрымальнікі падаюць заяўкі загадзя — як правіла, за месяц да старту праекта. Многія робяць гэта яшчэ раней: за два-тры месяцы ці нават за паўгады.

Чаму так рана? 
Такі падыход дазваляе нам дакладна ўлічыць рэальныя патрэбы, закупіць усё неабходнае і пабудаваць зручную лагістыку.

Дабрачынны праект "HOPE" мае не проста сацыяльную, але і эканамічную значнасць. Вядзенне гаспадаркі для многіх застаецца важнай крыніцай прыбытку і занятасці. Хай гэта стане маленькім сімвалам новага жыцця, дабрабыту і шчасця.

19.jpg



Дапамагчы