Сацыяльныя пункты Caritas

Сацыяльныя пункты Caritas

у Мінску, Магілёве і Крупках

У г. Крупках, г. Магілёве і г. Мінску дзейнічаюць сацыяльныя пункты Caritas па аказанні комплекснай дапамогі людзям, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі па прычыне хваробы, інваліднасці, страты блізкага чалавека, сямейных праблем і інш. прычынах.

Якую дапамогу можна атрымаць:
- Інфармаванне аб арганізацыях, якія працуюць з рознымі катэгорыямі грамадзян і сем'яў.
- Інфармаванне аб атрыманні сацыяльнай, медыцынскай, юрыдычнай, псіхалагічнай і інш. відаў дапамогі па месцы жыхарства.
- Разавую матэрыяльную дапамогу (у выглядзе сродкаў гігіены, прадуктаў харчавання, тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі) у выпадках экстранай неабходнасці

Як атрымаць дапамогу?
Фізічныя асобы могуць звярнуцца па дапамогу, падаўшы заяву ўстаноўленай формы. Да заявы неабходна прыкласці:

Абавязковыя дакументы:
- Пашпарт (альбо від на жыхарства, пасведчанне бежанца)

Дакументы, якія пацвярджаюць статус (адзін з іх):
- Пенсіённае пасведчанне
- Пасведчанне інваліда
- Пасведчанне шматдзетнай (прыёмнай, апякунскай) сям'і
- Даведка аб пастаноўцы на ўлік у якасці беспрацоўнага
- Даведка аб пажары
- Даведка аб пастаноўцы на ўлік у доме начнога знаходжання
- Даведка аб памеры заробку
- Іншыя дакументы, якія пацвярджаюць цяжкае жыццёвае становішча

Дадаткова:
- Пісьмовае тлумачэнне грамадзяніна аб цяжкай жыццёвай сітуацыі (па жаданні)

Кантакты сацыяльных пунктаў Карытас Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі:

г. Мінск:
+375 29 131 91 37 
сonsult.minsk@caritas-minsk.by
Мінскі р-н, в. Ляскоўка, вул. Карытас,1
панядзелак - пятніца - па папярэдняй дамоўленнасці

г. Магілёў:
+375 29 312 97 61
consult.mahiliou@caritas-minsk.by
пр-т Шмідта, 15
панядзелак, аўторак, чацвер - 09.00 - 18.00
серада і пятніца - работа з дакументамі
субота, нядзеля - выходныя
абед: 13.30 - 14.00

г. Крупкі:
+375 44 552 87 37
+375 44 590 00 37
вул. Савецкая, 3
панядзелак, аўторак, пятніца - 08.00 - 17.30
серада, чацвер - выезд на раён
субота, нядзеля - выходныя
абед: 13.00 - 14.00

DSC01517 - копия - копия - копия.jpg

Дапамагчы