Разбіраемся ў тонкасцях працэсу старэння і эфектыўнага навучання пажылых людзей

Завяршыўся трэці модуль па праграме SELBA, накіраванай на падрыхтоўку валанцёраў Caritas і супрацоўнікаў сацыяльных устаноў Мінска і Віцебска. Асноўнай тэмай модуля сталі паняцці аб працэсе старэння і асаблівасці адукацыі людзей пажылога ўзросту. 

Слухачы мелі магчымасць падрабязна вывучыць ключавыя асаблівасці ўзроставай псіхалогіі, падмацоўваючы тэорыю практычнымі заняткамі. Як і раней, вялікая ўвага надавалася выкананню практыкаванняў, якія развіваюць актыўнасць, дробную маторыку і каардынацыю руху пажылых людзей. Навучанне таксама прадугледжвала актыўную камандную работу над выкананнем калектыўных заданняў. 

Заняткі праводзіліся дыстанцыйна з аўстрыйскім спецыялістам у галіне геранталогіі і сацыяльнай падтрымкі пажылых людзей - Дагмар Паперніш. 

10.jpg
DSC08285.jpg
DSC08373.jpg
20.jpg
12.jpg



Дапамагчы