Рух у радасць: праект набірае абароты

Калі наша каманда вырашыла стварыць інклюзіўную гульнявую пляцоўку, каб прывозіць яе па запытам, стала зразумела – праца будзе не простая. Але нас гэта не збянтэжыла, бо дзеці заслугоўваюць самага лепшага.

Сёння мы працягваем бясплатна прывозіць комплекс гульняў у дзяржаўныя цэнтры, грамадскія аб'яднанні, школы, інтэрнаты і парафіі Мінскай і Магілёўскай абласцей.

o7CVKkIZl-s.jpg
11EppxIYuGK84.jpg
Лета стала сапраўды гарачым сезонам для праекта. Вы толькі паглядзіце, дзе наша пляцоўка пабывала за апошнія два месяцы:

• Раснянская спецыяльная школа-інтэрнат, аг. Расна, Дрыбінскі р-н
• Кіраўскі РЦСАН, г. Кіраўск
• Жодзінскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, г. Жодзіна
• Клецкі раённы выканаўчы камітэт, Клецк
• Магілёўскі абласны ЦКРАіР, г. Магілёў
• Магілёўскі гарадскі ЦКРАіР, г. Магілёў
• Магілёўскае абласное аддзяленне «Беларускі дзіцячы фонд», г. Магілёў
• Касцёл Святога Францыска, в. Копішча, Мінскі р-н
• Клецкі дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці, г. Клецк
• Валожынскі ТЦСАН, г. Валожын
• Касцёл Св. Казіміра, г. Маладзечна
• Пухавіцкі раённы ЦКРАіР, г. Рудзенск
• Клецкі ЦКРАіР, г.Клецк
• Касцёл Сьв. Антонія, г. Слуцк
• Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі, г. Барысаў
• Парафія Св. Францішка Асізскага, г. Ракаў, дзіцячы лагер
• СШ №5, г. Вілейка
• Чэрнеўская СШ, Дрыбінскі раён
• Бараўлянская СШ № 3, в. Ляскоўка
• Магілёўскі гарадскі ЦКРАіР, г. Магілёў
• Слаўгарадскі раённы ЦКРАіР, г. Слаўгарад
• Будслаўскі фэст

Нагадваем, што пляцоўка складаецца з амаль 30 гульняў і падыходзе для дзяцей усіх узростаў з рознымі фізічнымі магчымасцямі. Пры жаданні комплекс можна разгарнуць на ўвесь двор або цэлую спартовую залу.

Будзем рады вашым заяўкам. Папярэдняя бронь не пазней чым за два-тры тыдні.

Каардынаты для сувязі:

+37529 324 55 23

Эл. пошта: caritas@caritas-minsk.by

Дапамагчы