Сацыяльна-кансультацыйныя пункты з’явіліся ў Мінску і Магілёве ў межах новага праекта Caritas

Сябры, у рамках НОВАГА праекта Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, у Мінску і Магілёве распачалі працу сацыяльна-кансультацыйныя пункты, дзе могуць атрымаць дапамогу людзі, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі па прычыне хваробы, страты блізкага чалавека, сямейных праблем, інваліднасці, беднасці і інш. прычынах.

Якую дапамогу можна атрымаць:
– матэрыяльную дапамогу (у выглядзе адзення-абутку, прадуктаў харчавання і інш.);
– кансультацыю па афармленні дакументаў на льготы;
– інфармацыю па арганізацыях, якія аказваюць *сацыяльную, *медыцынскую, *юрыдычную і інш. віды дапамогі.

: пн-пт з 8 00 да 17 00, у чацвер з 12 00 да 20 00.

Кантакты ў Мінску:
+375 29 312 99 29
consult.minsk@caritas-minsk.by
вул. Серафімовіча,19 (Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр)

Кантакты ў Магілёве:
+375 29 312 97 61
consult.mahiliou@caritas-minsk.by
вул. Камсамольская,4 (Парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава).

Дапамагчы