Сацыяльны праект «HOPE» — тры дні, тры маршруты, амаль 400 людзей з дапамогай!

З 2019 года сацыяльны праект “HOPE” дапамагае вяскоўцам. Мы перадаем куранят патрабуючым: шматдзетным, няпоўным, апякунскім і прыёмным сем’ям, людзям з інваліднасцю і пенсіянерам.

Чаму гэтая ініцыятыва так важная? Для вясковых сем’яў куры-нясушкі — гэта клопат, які прыносіць рэальны плён. Гэта рэальная магчымасць мець свежыя яйкі і маленькая, але надзейная падтрымка для сямейнага бюджэту. Мы не проста аказваем дапамогу — мы даем у рукі інструмент, які будзе працаваць на карысць гаспадаркі і стане маленькім сімвалам новага жыцця, дабрабыту і шчасця.

DSC06296.jpg
DSC06605.jpg

За гэтыя дні мы наведалі шмат гарадоў і вёсак: Магілёў - Маладзечна — Лебедзева — Валожын — Ракаў — Івянец — Дзяраўная — Гарадзея, а таксама Крупкі — Бялынічы — Беразіно — Смалявічы — Ляскоўка.

Вынікі:
- 397 чалавек атрымалі дапамогу
- 3573 курэй-нясушек і 397 пеўняў знайшлі новыя гаспадаркі

DSC06660.jpg
DSC06564.jpg


 
Дапамагчы