Сацыяльны пункт Сaritas у г.Крупкі падтрымаў бацькоў, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю

Дапамога – гэта заўсёды выдатна. Але яшчэ прыемней, калі яна персанальная, і чалавек можа сам абраць тое, што яму патрэбна.

Сацыяльны пункт Сaritas у г.Крупкі падтрымаў бацькоў, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю. Канікулы заканчваюцца, і прыйшоў час рабіць пакупкі перад школай.

HcXbbfQWTAk.jpg
-hV58Vsm7mg.jpg

З сертыфікатамі на суму 100 рублёў бацькі выбіралі тое, што лічылі патрэбным для свайго дзіцяці. Маленькія школьнікі, сур'ёзна, як дарослыя, разглядалі тавар, дзяліліся перавагамі і праяўлялі ўласны густ.

Кантакты сацыяльнага пункта ў Крупках:
+375 44 552 87 37
+375 44 590 00 37

4ftwbrKPhvc.jpg
7zaltF_VNkw.jpg
Дапамагчы