Серыя трэнінгаў па догляду людзей з дэменцыяй прайшлі ў Мінску і Магілёве

З 7 па 10 кастрычніка адбылася серыя спецыялізаваных трэнінгаў на тэму "Базавы курс па догляду пажылых людзей з дэменцыяй". Мерапрыемствы былі арганізаваны ў рамках НОВАГА праекта Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пад назвай “Якаснае жыццё з дэменцыяй. Падтрымка людзей з дэменцыяй і іх сваякоў». Удзельнікамі сталі спецыялісты раённых цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (РЦСАН), пансіянатаў і іншых сацыяльных устаноў Мінска і Магілёва.

DSC02226.jpg

Трэнерам выступіла Аляксандра Шчоткіна, вядомы спецыяліст у галіне догляду хворых з дэменцыяй, прэзідэнт Фонду Альцрус, аўтар навучальных курсаў і заснавальнік сеткі альцгеймер-кафэ "Незабудка" ў Расіі.

DSC02401.jpg

Перад пачаткам трэнінгу ў Магілёве ўсіх прысутных прывітаў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB. У сваёй прывітальнай прамове ён падкрэсліў, што ў Беларусі, як і ва ўсім свеце, колькасць людзей з дэменцыяй няўхільна расце. 

- Гэта не толькі медыцынская праблема, але сацыяльны і маральны выклік. Многія сем'і сутыкаюцца з цяжкасцямі догляду, ізаляцыяй і недахопам інфармацыі. У Магілёўскай вобласці гэтая праблема набывае актуальнасць, і мы не маем права заставацца абыякавымі. І менавіта вы, супрацоўнікі сацыяльных цэнтраў, часта аказваецеся тымі, хто першы заўважае боль, разгубленасць і патрэбу ў дапамозе. Вы - на перадавой чалавечнасці. Як кажа Святое Пісанне: "Нясіце цяжары адзін аднаго, і так выканаеце закон Хрыстовы" (Гал 6:2). Вы нясеце цяжар тых, хто сам ужо не можа яго несці. І гэта - сапраўднае служэнне, - адзначыў іерарх.

DSC01918.jpg

Праграма трэнінгаў уключае шэсць тэматычных модуляў, накіраваных на падрыхтоўку спецыялістаў да працы з пажылымі людзьмі з дэменцыяй. Чарговае мерапрыемства адбудзецца ўжо ў лістападзе ў Мінску і Магілёве.

DSC02512.jpg
DSC02172.jpg
DSC02463.jpg
DSC02158.jpg

Дапамагчы