Шосты раз са смакам: як мы святкавалі Дзень бабуль, дзядуль і пажылых людзей
26 ліпеня, адбыўся 6-ы Сусветны дзень бабуль, дзядуль і пажылых людзей. І для валанцёраў Caritas з парафіі Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску гэта не проста дата ў календары – а традыцыя, якая кожны год атрымлівае новыя фарбы.
Гэтым разам яны падарылі гасцям сапраўднае свята – яркае, шумнае і вельмі шчырае. У праграме было ўсё: спевы, вясёлыя гульні, жывая музыка і нават танцы, а таксама размовы – доўгія і шчырыя, быццам сустрэліся старыя сябры.
Гасцей сабралася шмат – і кожны знайшоў для сябе нешта асаблівае. Хтосьці ўспамінаў маладосць, хтосьці танцаваў, хтосьці проста слухаў і ўсміхаўся. Атмасфера была па-сапраўднаму сямейнай – цёплай, сонечнай і душэўнай.
Нашы валанцёры зноў зрабілі так, каб мы ўсе хаця б на момант спыніліся і ўспомнілі: старэйшае пакаленне заслугоўвае не толькі ўвагі адзін дзень у годзе, а нашых штодзённых маленькіх крокаў увагі і любові. Іх досвед, іх цяпло – гэта тое, што трымае нас усіх разам.
Дзякуй гасцям за ўвагу і нашым валанцёрам Caritas – за тое, што зрабілі гэты дзень магчымым і запрасілі нас стаць часткай гэтага свята. І да наступных сустрэч – яны абавязкова будуць!



















.jpg)