Сустрэнемся ў Будславе!
Дарагія, з вялікай радасцю запрашаем вас сустрэцца з намі 3-4 ліпеня ў санктуарыі Маці Божай Будслаўскай!
Дзелімся планамі:
У нас можна будзе набыць сувеніры, мерч і г.д.. Усе сродкі пойдуць на падтрымку дзяцей, якія праходзяць рэабілітацыю ў нашым цэнтры св. Лукі. Маленькая рэч на памяць — вялікая дапамога.
Ужо традыцыйна мы запрашаем усіх жадаючых заглянуць да нас на смачную каву. Для Вас - прыліў сіл ды бадзёрасці, для нашых падапечных - падтрымка.
Мы ведаем, як любяць дзеці і бацькі нашу інклюзіўную дзіцячую пляцоўку. Яна падыходзіць для ўсіх — незалежна ад узросту і стану здароўя. Усе актыўнасці на пляцоўцы бясплатныя.
Да сустрэчы ў Будславе!
%20(1).png)













.jpg)