11 лютага - Сусветны дзень хворага

Сусветны дзень хворага - гэта напамін аб тым, як важна клапаціцца аб тых, хто патрабуе дапамогі.

У нашай арганізацыі асаблівую ролю займае сацыяльная служба “Табіта”, якая прадастаўляе неабходны догляд і падтрымку цяжкахворым людзям у доме і дае магчымасць падапечным заставацца ў звыклай для іх абстаноўцы. Гэта не толькі дапамагае захаваць эмацыйны стан кліента, але і значна павялічвае якасць яго жыцця.

Кваліфікаваныя спецыялісты “Табіты” аказваюць шырокі спектр паслуг. Яны займаюцца санітарна-гігіенічнымі працэдурамі: мыюць людзей, чысцяць ім зубы, прычосваюць валасы, мяняюць падгузнікі. Таксама дапамагаюць ў перамяшчэнні па кватэры і на вуліцы, пераапранаюць чалавека і мяняюць пасцельную бялізну. Гэтыя простыя, але жыццёва неабходныя дзеянні дапамагаюць адчуваць сябе больш камфортна і годна.

Не менш важнай з’яўляецца і падтрымка сваякоў. Догляд цяжкахворых патрабуе шмат сіл і часу, таму “Табіта” прыходзіць на дапамогу сем’ям і дае магчымасць адпачыць і аднавіць сілы. Важна памятаць, што эмацыйная падтрымка можа быць такой жа значнай, як і фізічная дапамога. Работнікі гатовы выслухаць і падтрымаць сваіх падапечных у цяжкія моманты.

Клопат пра здароўе - гэта не толькі якаснае абслугоўванне, але і чалавечы ўдзел у жыцці іншага чалавека.

DSC09882.jpg



Дапамагчы