Свята для падапечных з анкалогіяй Дзіцячага рэабілітацыйнага цэнтра св. Лукі

Дзіўна, але ў лютым адразу дзве асаблівыя даты для тых, хто так ці інакш звязан з анкалогіяй. 4 лютага - Сусветны дзень барацьбы супраць раку, а 15 лютага - Міжнародны дзень дзяцей, хворых на рак. Суседства гэтых падзей са святам Святога Валянціна зусім выпадковае. Але штосьці ў гэтым ёсць - адзін дзень розніцы паміж Днём закаханых і Днём любові да дзяцей, якім вельмі патрэбны наш клопат і падтрымка.

Для нас гэта заўсёды дзень моцных і смелых сем’яў, якія валодаюць велізарнай воляй і імкненнем да жыцця. Менавіта ў гэтых людзей кожны дзень мы вучымся шанаваць кожнае імгненне на зямлі. Мы верым у сілу любові і клопату, якія здольныя рабіць цуды нават у самых складаных сітуацыях. Мы працягваем працаваць над тым, каб кожная сям’я ў Дзіцячым рэабілітацыйным цэнтры св. Лукі адчувала сябе камфортна.

14 лютага — выдатная нагода падзяліцца увагай і цяплом з іншымі. А дзяліцца клопатам з тымі, хто мае ў гэтым патрэбу, вельмі важна. Мы хочам, каб любові ў гэтым свеце было больш. Кожны люты мы імкнемся напаўняць Дзіцячы рэабілітацыйны цэнтр св. Лукі “сардэчнай” сімволікай, каб парадаваць нашых дзетак з анкалогіяй - і гэта ўсё таксама пра любоў.

DSC06439.jpg
DSC06460.jpg
DSC06419.jpg
DSC06619.jpg
DSC06471.jpg
DSC06681.jpg

Текст 2

503_JpS01eg.jpg
Дапамагчы