Тэхналогіі клопату: трэніруем памяць разам

У Дзіцячым цэнтры св. Лукі прайшоў другі блок навучання па праграме "SELBA". Падобна першаму мерапрыемству, на гэты раз зноў сустрэліся валанцёры Caritas і супрацоўнікі сацыяльных устаноў з Мінска і Віцебска. Тэма двухдзённага трэнінгу была прысвечана адной з найважнейшых праблем - трэніроўкам і падтрымцы памяці ў пажылых людзей.

Анлайн-заняткі праводзіла вопытны аўстрыйскі спецыяліст Дорыс Марінка, якая мае вялікі вопыт работы з пажылымі людзьмі ў Аўстрыі.

65544.jpg
11111116.jpg
33333333.jpg

Мы пазнаёміліся з сучаснымі методыкамі паляпшэння кагнітыўнай дзейнасці, вывучалілі эфектыўныя гульнявыя практыкі і тэхнікі, якія садзейнічаюць актывізацыі мозгу і паляпшэнню памяці сярод пажылых кліентаў.

Кожны ўдзельнік прыняў актыўны ўдзел у выкананні сур'ёзных і важных практыкаванняў, якія патрабуюць максімальнай канцэнтрацыі ўвагі і цярплівага падыходу. Мы абмеркавалі практычныя рэкамендацыі па арганізацыі камфортнай прасторы для пажылых людзей, якая дазваляе падтрымліваць высокі ўзровень якасці жыцця і пазітыўны эмацыянальны стан.

Навучанне прайшло вельмі натхняльна, стаўшы яшчэ адным важным этапам нашага агульнага шляху да паляпшэння дапамогі і падтрымкі старэйшага пакалення.

111111111111.jpg
333333333333.jpg
453453.jpg
Дапамагчы