Трэнінг для валанцёраў парафіяльных Caritas прайшоў у Дзіцячым цэнтры св. Лукі

Нашы валанцёры дапамагаюць дзецям-сіротам, шматдзетным сем’ям, пажылым і людзям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Ва ўсіх ёсць асабістыя матывы і мэты, але аб’ядноўвае іх патрэба дапамагаць іншым. Гэтыя суперлюдзі сумяшчаюць валанцёрства з асноўнай працай, гатовы прысвячаць асабісты час сваім падапечным.

І так бывае, калі пасля доўгай разлукі сустракаюцца старыя добрыя сябры, якім ёсць што расказаць адзін аднаму і чым падзяліцца. І дзе, калі не ў нашым Дзіцячым рэабілітацыйным цэнтры св. Лукі?

DSC00187.jpg
DSC00258.jpg

Як стаць кампетэнтным лідэрам? Рысы і навыкі добрага лідэра - як эфектыўна кіраваць камандай? Як развіць у сябе лідэрскія якасці? Адказы на гэтыя і інш. пытанні можна было пачуць на тренінгу “Хрысціянскае лідэрства” для валанцёраў парафіяльных суполак Caritas, які праводзіла с. Валерыя Пацукевіч MSF, адказная за дабрачынную дзейнасць у Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Святой Сям’і.

9OZ_3KzKIsY.jpg

Мы натхняліся прыкладамі паспяховых хрысціянскіх лідэраў - гэта дапаможа убачыць, як можна ўплываць на свае супольнасці і эфектыўна служыць іншым. Працавалі ў камандах - выдатны спосаб узаемадзеяння з іншымі валанцёрамі ацаніць эфектыўнасць сумеснай працы. Распрацоўвалі сумесна ідэі будучых сацыяльных ініцыятыў.

У гэты раз удзел у адукацыйнай сустрэчы ўзялі валанцёры з парафій Найсвяцейшага Імя Марыі (Мінск), св. Францішка Асізскага ў Копішчы (Новая Баравая), Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (Будслаў), св. Казіміра (Маладзечна, Стоўбцы, Лагойск), Нараджэння НПМ (Заслаўе), Божага Цела (Нясвіж), св. апосталаў Пятра і Паўла (Капыль) і св. Андрэя Апостала (Нарач).

1ZUsLZH7-1Q.jpg
9LKk0XPOd9M.jpg
ESa5GVKZFYM.jpg
mTh7Pi45UfU.jpg

Кожны, хто прыйшоў на сустрэчу, атрымаў шмат карыснай інфармацыі і, спадзяемся, зарадзіўся сіламі да наступнай сустрэчы, якая адбудзецца ўжо 30 лістапада.

zDKla8SNs9k.jpg

Дапамагчы