У Будславе прайшла трэцяя летняя сустрэча валанцёраў парафіяльных суполак Caritas
З 11 па 13 ліпеня 2025 года ў Будславе прайшла трэцяя летняя сустрэча валанцёраў парафіяльных суполак Caritas.
Удзельнікі сабраліся з розных куткоў Беларусі: Мінска, Маладзечна, Нясвіжа, Капыля і, вядома ж, самога Будслава. Арганізатарамі сустрэчы выступілі валанцёры Caritas Будслаўскай парафіі разам з кс. Дзмітрыем Дубовікам пры падтрымцы Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Валанцёры наведалі краязнаўчы музей у Будслаўскай сярэдняй школе імя П. Мядзелкі і выставу ў Касцяневічах, прысвечаную кс. Станіславу Жуку. Таксама адбылася экскурсія па Будслаўскаму касцёлу, гісторыяй якога падзяліўся кс. Дзмітрый Дубовік. Асобным момантам стаў сюрпрыз ад валанцёра Івана Пятроўскага — вандроўка па рацэ Сэрвач на арыгінальным водным трактары, вырабленым уласнымі рукамі.
Сустрэча ў Будславе стала сапраўдным святам духоўнасці, сяброўства і служэння. Удзельнікі вярнуліся дадому з новымі ідэямі, унутраным запалам і матывацыяй.




