У Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адзначылі 20-годдзе дзейнасці цэнтра святога Лукі

31 траўня ў Карытас Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адзначылі Дзень Нараджэння - нашаму Дзіцячаму дабрачыннаму сацыяльна-рэабілітацыйнаму цэнтру св. Лукі споўнілася 20 гадоў!

20240531-IMG_9333.jpg
20240531-IMG_9414.jpg
20240531-IMG_9529.jpg

На працягу гэтага часу мы дапамагаем дзецям з анкалагічнымі захворваннямі. За гэты час больш за 1000 сем'яў з усіх куткоў краіны атрымалі дапамогу і прайшлі рэабілітацыю ў нас, былі арганізаваны дзясяткі дабрачынных праектаў і акцый, да нас далучыліся сотні памочнікаў і валанцёраў.

20240531-IMG_9596.jpg
20240531-IMG_9569.jpg

Наша свята сабрала каля 200 гасцей усіх узростаў: сем'і, якія праходзяць рэабілітацыю ў нашым цэнтры, дзеці з Бараўлянскай РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі, дзеці з SOS-дзіцячай вёскі, выхаванцы Гарадзейскай дапаможнай школы-інтэрната, шматдзетныя і прыёмныя сем'і, сем'і з дзецьмі з інваліднасцю, а таксама партнёры, спонсары і валанцёры.

20240531-IMG_9035.jpg
20240531-IMG_9648.jpg

Вядома, мы не збіраемся спыняцца і будзем рухацца толькі наперад і разьвівацца. Мы дзякуем нашым партнёрам і сябрам нашай арганізацыі, усім, хто на працягу гэтых гадоў падтрымліваў нас і дапамагаў ажыццяўляць нашы пачынанні.

20240531-IMG_9765.jpg

Дапамагчы