У чым унікальнасць сацыяльнай службы «Табіта»?

У чым унікальнасць сацыяльнай службы «Табіта»?
Гэта абавязкова комплексная падтрымка.

Сацыяльная служба Табіта дапамагае фізічна, псіхалагічна і духоўна.
Гэта няпростая праца. Нашы спецыялісты кожны дзень мыюць ляжачых, кормяць, праводзяць працэдуры, кансультацыі, збіраюць і прыносяць наборы з любімымі прадуктамі нашых падапечных. Работнікі сутыкаюцца з раздражняльнасцю хворых, з адчаем, стомленасцю і слязамі сваякоў.

Нягледзячы на ўсе цяжкасці нашы супрацоўнікі шануюць сваю працу. Бо гэта магчымасць праявіць любоў да бліжняга і паказаць, што жыццё адно і шанаваць трэба кожную хвіліну.