У Дзіцячым рэабілітацыйным цэнтры св. Лукі адбылося мерапрыемства для валанцёраў парафіяльных Caritas
30 лістапада напярэдадні Сусветнага дня валанцёра ў Дзіцячым рэабілітацыйным цэнтры св. Лукі адбылося мерапрыемства для ўдзельнікаў парафіяльных Caritas. Мэта сустрэчы - падвесці і ацаніць вынікі сваёй працы, і, што не менш важна, зарадзіцца натхненнем для новых дабрачынных ініцыятыў у новым літургічным годзе.
Сустрэча распачалася святой Імшой, цэлебрацыю якой узначаліў біскуп Юрый Касабуцкі, чыя прысутнасць надавала сустрэчы асаблівы духоўны сэнс і благаслаўленне на далейшую плённую працу.
Самая ажыўленая частка сустрэчы - прадстаўленне дзейнасці валанцёраў парафіяльных Caritas. Яны падзяліліся сваімі гісторыямі, расказалі пра свае дасягненні і цяжкасці, з якімі сутыкаліся ў працэсе працы. Абмяркоўваліся розныя моманты дабрачыннай дзейнасці: як распрацоўваць і рэалізоўваць эфектыўныя ініцыятывы, як прыцягнуць новых валанцёраў і натхніць іх на актыўны ўдзел у мерапрыемствах, як пабудаваць супрацоўніцтва з грамадскімі арганізацыямі і мясцовымі ўладамі.
Нашы валанцёры не забыліся прадэманстраваць і свае творчыя таленты, падрыхтаваўшы тэатральныя сцэнкі, песні і вершы, якія стварылі святочную і радасную атмасферу яшчэ больш.
Такія сустрэчы - не проста фармальнасць, а неабходны пазл для падтрымання валанцёрскага духу і абмену вопытам.
Яны дазваляюць сумленна і адкрыта абмеркаваць як радасці, так і цяжкасці валанцёрскага служэння, знайсці падтрымку ў аднадумцаў і натхніцца на новыя здзяйсненні. Сустрэча 30 лістапада стала яскравым пацвярджэннем таго, што сумесная праца, узаемадапамога і падтрымка - гэта ключавыя прынцыпы поспеху ў дабрачыннай дзейнасці.