У Дзіцячым цэнтры св. Лукі адбылася вялікапосная сустрэча валанцёраў парафіяльных Caritas
У Дзіцячым цэнтры св. Лукі адбылася вялікапосная сустрэча валанцёраў парафіяльных Caritas.
Збор аднадумцаў прайшоў ў звыклым фармаце. Спачатку - св. Імша, цэлебрацыю якой узначаліў дырэктар Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі бр. Анатоль Ярошка OFMCap., а потым, абдымкі, шчырыя размовы за кубкам гарбаты, абмен навінамі.
"Вельмі важна, каб валанцёры, задзейнічаныя ў розных парафіях і мерапрыемствах, маглі сустрэцца, пазнаёміцца, падзяліцца сваімі вынікамі працы і адчуць сябе адной камандай. Мы вельмі стараліся зрабіць гэты дзень цёплым і душэўным." - кажа Ірына Фаміна, каардынатар валанцёраў парафіяльных Caritas.
Сустрэчу з валанцёрамі праводзіла знаёмая многім с. Валерыя Пацукевіч MSF, адказная за дабрачынную дзейнасць у Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Святой Сям’і.
Законніца падкрэсліла слухачам пра важнасць малітвы, распавядала пра сэнс посту па ўрыўку з кнігі прарока Ісаі і растлумачыла, чым адрозніваецца міласціна ад дабрачыннасці.
Удзел у мерапрыемстве прынялі валанцёры, якія вядуць актыўныю дзейнасць у парафіях у Заслаўі, Маладзечне, Нясвіжы і Стоўбцах.
Было прыемна бачыць і новых удзельнікаў валанцёрскага руху, якія толькі пачалі развіваць дабрачынную дзейнасць у парафіях Найсвяцейшага Імя Марыі (Мінск) і св. Казіміра (Лагойск).
Як бывае на сустрэчы добрых сяброў, ніхто не хацеў разыходзіцца. Усім трэба было нагаварыцца пра запас і хацелася, каб гэты вечар не заканчваўся. Увогуле, усе добра атрымалася! Дзякуй, што застаяцеся з намі!