У Дзіцячым цэнтры Св. Лукі адзначылі Дзень абароны дзяцей

На прошлым тыдні мы выдатна адзначылі Дзень абароны дзяцей. Як зрабіць ідэальнае мерапрыемства, мы дзелімся з вамі нашым рэцэптам — там усяго 4 інгрэдыента! 1) Насычаная і творчая праграма + крутыя аніматары Вар'ятскі калектыўчык "Пуговицы" з інтэрактыўнымі гульнямі і танцамі Клоўны Больничные клоуны "Доктор Нос" Дуэт «Сталічныя цукеркі» са спектаклем «Як стаць зоркай?» Раставыя лялькі Студыя дзіцячых святаў "Каравай" Розныя майстар-класы для любога ўзросту Кінолаг Дар'я Лукіна і яе чатырохногія сябры

IMG_8902.jpg
IMG_9126.jpg
IMG_8953.jpg

2) Любімыя дзяўчынкі і хлапчукі

Нашы госці: дзеці з Бараўлянскай РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі, дзеці з SOS-дзіцячай вёскі, выхаванцы Гарадзейскай дапаможнай школы-інтэрната, шматдзетныя і прыёмныя сем'і, сем'і з дзецьмі з інваліднасцю, вучні Бараўлянскай СШ №3. Да іх далучыліся сем'і, якія зараз пражываюць у нашым Дзіцячым цэнтры св. Лукі.

IMG_9106.jpg
IMG_6974.jpg
IMG_6901.jpg

3) Дапамога сяброў

Генератар мыльных бурбалак прадаставіла кампанія Ssg Showshotgroup .
Карытас Беларусь арганізавалі салодкі стол з печывам, булкамі, фруктамі, зефірам, цукеркамі і напоямі на любы густ.

4) Увесь час нам дапамагалі самые лепшые валанцёры. Яны працавалі з дзецьмі, сустракалі нашых гасцей, сачылі за парадкам на тэрыторыі цэнтра, гатавалі поп-корн і цукровую вату, а таксама праводзілі майстар-класы.

За фота дзякуй Ганне Занковіч і Жмуткоўскай Яне

IMG_7100.jpg
IMG_8816.jpg

Месца адпачынку:
в. Ляскоўка, Карытас, 1. Месца, дзе заўсёды рады дзецям

Мы вельмі цешымся, што ўсе добра правялі час, а дзеткі удосталь павесяліся. Вялікі дзякуй усім за працу і ваша добрае сэрца. Да новых сустрэч!

Дапамагчы