У Мінску адзначылі 225-годдзе з часу заснавання Мінскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі
У межах святкавання адбылася цырымонія ўзнагароджання. У гэты дзень у катэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі наша каманда атрымала ганаровую грамату.
Дзякуем арцыбіскупу Юзафу Станеўскаму за аказаную павагу да нашай працы. Сваёй увагай вы ўмацоўваеце маральны дух супрацоўнікаў і натхняеце нас на новыя здзяйсненні.
Дарагія калегі, валанцёры, спонсары і партнёры. Дзякуй усім, хто так шмат зрабіў для таго, каб нашы праекты былі карыснымі і плённымі. Вядома, што мы працуем не дзеля апладысментаў і прыгожых папер. Кожны член нашай каманды адчувае сваё асаблівае прызначэнне, разумее, што яго дзейнасць – гэта не проста праца, але служэнне бліжнім і магчымасць дарыць любоў.