6-ы этап праекта «Якаснае жыццё з дэменцыяй» у Мінску і Магілёве
У Мінску і Магілёве прайшоў заключны, 6-ы этап навучання для спецыялістаў сацыяльных устаноў у рамках праекта «Якаснае жыццё з дэменцыяй».
Мы гаварылі пра гвалт у дачыненні да пажылых людзей і шляхі яго пераадолення, прафесійнае выгаранне і эмацыянальную гігіену, пра прафілактыку выгарання для тых, хто даглядае пажылых людзей.
З нашымі слухачамі працавалі сапраўдныя прафесіяналы:
Уладзіслаў Лабановіч і Наталля Іванюціна – беларускія псіхолагі і КПТ-спецыялісты ў Рэспубліцы Беларусь.
Зігрыд Шпіндльбек – экспертка Caritas з Аўстрыі па прафілактыцы гвалту.
Усе ўдзельнікі атрымалі сертыфікаты.
Мы атрымалі цёплы водгук і разуменне: такія тэмы патрэбныя і актуальныя. І самае галоўнае — мы спадзяемся, што атрыманыя веды будуць прымяняцца на практыцы разам з цяплом і клопатам для пажылых людзей.
Дзякуем экспертам — Наталлі, Уладзіславу і Зігрыд. Без вас гэты модуль не стаў бы такім глыбокім.




















.jpg)