У Нясвіжы адбылася сустрэча валанцёраў парафіяльных «Карытас»

Файны адпачынак у коле аднадумцаў, новыя знаёмствы і абмен вопытам – гэта ўсё патрэбна, як глыток свежага паветра ў спякотны летні дзень.
З 21 па 23 ліпеня у Нясвіжы адбылася сустрэча валанцёраў парафіяльных «Карытас».

rkxX8zDU0vM.jpg

Удзельнікі сустрэчы з Маладзечна, Слуцка, Стоўбцаў, Нясвіжа, Капыля, Мар’інай Горкі прэзентавалі дзейнасць свайго парафіяльнага «Карытас», разам наведалі касцёл Божага Цела, пабывалі на экскурсіі ў Нясвіжскім замку, шмат шпацыравалі і добра бавілі час.
Дзякуем нашым валанцёрам з Нясвіжа, якія клапаціліся пра ўсіх ўдзельнікаў сустрэчы, частавалі смачнымі стравамі, рыхтавалі забаўляльную праграму, прыгожыя сюрпрызы і падарункі. Дзецям валанцёраў так спадабаліся гульні, што яны адразу пачалі пытацца, калі будзе наступная сустрэча.

hOg06EOq7YM.jpg
HiOxXdEzEEg.jpg
hS5cra7KQEU.jpg

Дзякуем спадарыне Ірыне Крук і яе сям'і за магчымасць адпачываць у аграсядзібе "Добрыя традыцыі".
Словы падзякі накіроўваем святарам: пробашчу, ксяндзу каноніку Пятру Шарко за цікавую экскурсію, гумар і ветлівасць, за падтрымку і дапамогу, а таксама ксяндзу вікарыю Яўгену Баланёву за Божае Слова і малітву.

Nk0eI6RZPLM.jpg

Спадзяемся, што гэта сустрэча пайшла на карысць усім валанцёрам. Няхай гэты час натхніць вас на новыя дасягненні.
Жадаем Божага бласлаўлення і поспехаў ва ўсіх справах вашых парафільных «Карытас».

Дапамагчы