У Сaritas прайшоў адпачынак для дарослых людзей з інваліднасцю

Канцэрт жывой музыкі, гульні, шпацыр, масаж, пікнік на свежым паветры і шмат іншых актыўнасцей – у Ляскоўцы прайшоў трохдзённы адпачынак для людзей з інваліднасцю.

IMG_3170.jpg
IMG_3181.jpg
На тэрыторыі дзіцячага цэнтра мы прынялі 12 гасцей. Для нашых падапечных такія сустрэчы – асаблівая магчымасць атрымаць новыя знаёмствы, вопыт і ўвогуле файна пабавіць час у цудоўнай кампаніі.

Дзякуем нашым партнёрам і сябрам за час праведзены разам – мерапрыемства наведалі прадстаўнікі Пасольства Славацкай Рэспублікі ў Мінску на чале з пані Катарынай Жакавай.

изображение_viber_2023-06-18_15-40-18-120.jpg
изображение_viber_2023-06-18_15-40-19-958.jpg
изображение_viber_2023-06-18_15-40-20-057.jpg

Асабліва ўдзячны нашым ахвярадаўцам і валанцёрам. Сваёй падтрымкай вы робіце сапраўдны падарунак для людзей з інваліднасцю.

Дапамагчы