У цэнтры Св. Лукі прэзентавалі кнігу «Скарына дзеткам».
У цэнтры Св. Лукі прэзентавалі кнігу «Скарына дзеткам». Сустрэчу правяла сама аўтар — Таццяна Сапега.
У альтанцы на свежым паветры малышы слухалі цікавы аповед пра асобу Францыска Скарыны, разважалі, навошта першадрукар размяшчаў у кнігах прадмовы і нават свой партрэт.
Ніякіх нудных лекцый: хлопчыкаў і дзяўчынак чакала вясёлае творчае заданее, а на памяць — экземпляр кнігі з аўтографам аўтара.
Дзякуй пані Таццяне, што прыехалі да нас у Ляскоўку. Спадзяемся, што гэты цудоўны занятак распаліць у нашых дзецях жаданне чытаць беларускія кнігі.