Увесь свет чакае Збаўцу

Божае Нараджэнне — гэта асаблівае свята, якое не пакідае абыякавым нікога- любоў да Бога і бліжняга жыве ў кожным з нас.
Трэба толькі пачаць распазнаваць Божую волю і рабіць як мага больш дабра ўсім, хто сустракаецца нам на жыццёвым шляху.

Кажуць, што ў сённяшюю ноч павінны адбывацца цуды.
Так і ёсць: міласэрны Бог спашле нам Свайго Сына- навіна, ад якой душа поўніцца цеплынёй ды радасцю.
Хай жа гэтае пачуццё памнажаецца, запальваючы не толькі нашыя сэрцы, але і тых, хто побач.
Будзем тымі самымі палаючымі светачамі.

Шчыра віншуем кожнага з Вас з радасным і збаўчым святам Божага Нараджэння

Няхай Божае Дзіця прынясе радасць, мір і супакой у Вашыя сем’і!
Дапамагчы