Вучым і вучымся, або аб важнасці навучання "на роўных"

Ці можна навучыць дзяцей ў школе-інтэрнаце, як жыць? Пазнаёміць з усімі бытавымі праблемамі і падрыхтаваць да самастойнага жыцця? На гэтае пытанне мы адказваем "не".

Навучыць жыць - нельга, а вось даць сілы і ўпэўненасць у тым, каб паспрабаваць - можна.

Мы не ездзім да дзяцей з мэтай «навучыць», мы імкнемся пашыраць іх кругагляд праз экскурсіі і інтэрактыўныя заняткі, даем ім досвед зносін з валанцёрамі на майстар-класах па творчасці, спрабуем узаемадзейнічаць адзін з адным праз трэнінгі, прымаем іх такімі, якія яны ёсць , і любім! Любім проста так, таму што яны ёсць.

Vn6fEpqzpgk.jpg
n01Yh03Jobg.jpg

Першая сустрэча з дзецьмі сёлета адбылася ў Бялыніцкай школе-інтэрнаце. Дзеці заўсёды радыя нашым візітам і з задавальненнем прымалі ўдзел у тых майстар-класах, якія прыгатавала наша каманда.

У новым годзе працы не зменшылася - дзеці навучаліся тэхніцы прамовы, рыхтавалі і размалёўвалі шакаладам печыва, прайшлі трэнінг па модзе і стылі, рабілі вырабы і вучыліся ствараць выразныя ілюстрацыі маркерамі для скетчынга.

vid0f2FYtUQ.jpg
WePld_-GaEE.jpg

Дзякуй усім, хто прымаў удзел! Наперадзе - яшчэ больш актыўнасцяў і такіх жа сустрэч, на якіх мы будзем вучыць і вучыцца. Разам!

JpD3vDdL_II.jpg
Дапамагчы