Вучымся, каб якасна дапамагаць бліжнім
15 лістапада мы правялі для супрацоўнікаў дзяржаўных устаноў трэнінг «Анлайн-навучанне, каб стаць практыкам MOVE».
MOVE (Mobility Opportunities Via Education) – гэта праграма рэабілітацыі для інвалідаў. Яе галоўная ідэя у тым, што праз развіццё асноўных навыкаў кожны з хворых можа стаць больш незалежным ад сваіх абмежаванняў.
Трэнінг правялі замежныя эксперты: Элізабэт Рынгер-Нойман (MOVE-трэнер, псіхатэрапейт) і Клаудзія Пэн (MOVE-кансультант, мотапедагог). Інтэрактыўны семінар быў прысвечны найбольш важным для людзей навыкам – хаджэнню і сядзенню.Нашы спецыялісты даведаліся, як іх паступова развіваць, каб чалавек з інваліднасцю пазбавіўся дапаможных сродкаў і стаў больш мабільным. Асабліва карысным быў разбор рэальных кейсаў з Гомеля і Мінска. Напрыканцы эксперты распавялі, як укараняць праграму MOVE у сваёй установе. Атрыманые веды дапамогуць спецыялістам зрабіць нашмат больш для людзей з інваліднасцю. Дзякуем нашым партнёрам — Caritas дыяцэзіі Лінц, а таксама «Карытас-Міласэрнасць» (Гомель) за камандную працу.