Вяртаць хворым дзецям радасць жыцця - гэта пакліканне
Многія даследчыкі гавораць аб станоўчым эфекце смеху на працэс выздараўлення. Смех - гэта наш натуральны стан, і ў кожным чалавеку гэта патрэба закладзена яшчэ з дзяцінства.
Бальнічныя клоўны "Доктар нос" падтрымліваюць дзяцей, якія праходзяць рэабілітацыю ад анкалогіі ў нашым цэнтры св. Лукі, больш за 10 гадоў.
Праз гульні і інтэрактыўныя зносіны яны дапамагаюць нашым падапечным зняць псіхалагічную нагрузку, адцягнуцца ад працэсу рэабілітацыі, знізіць трывогу і самае галоўнае - павышаюць матывацыю змагацца за сваё здароўе. Усё гэта спрыяе станоўчаму выніку лячэння.
Нашы дзеці заўсёды чакаюць сустрэчы з клоўнамі, бо гэта сапраўднае свята! У іх руках любы прадмет становіцца жывым, а гісторыі чароўнымі.
Гэта асаблівае пакліканне - вяртаць хворым дзецям радасць жыцця.