Выдавецтва «Тэхналогія» перадала Caritas дзіцячую літаратуру
Нашы падапечныя – шчасліўчыкі. З маленства яны адкрыюць для сябе добрую літаратуру на роднай мове.
Выдавецтва «Тэхналогія» перадала Caritas Minsk дзіцячую літаратуру. Якасны друк, яркія ілюстрацыі і, канешне, цудоўная беларуская мова – дзелімся спісам кніг:
• Валерыя Вікторчык «Ціў-Ціў-Ціў. Вясёлая маляванка для дзіцянятак-птушанятак»
• Вікторыя Багдановіч «Наша крыжаванка»
• Надзея Ясмінска «Круглыя казкі»
• Карней Чукоўскі «Добры доктар Будзь-Здароў»
Большая частка літаратуры перададзена падапечным РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі ў Бараўлянах. Аднак, у першую чаргу, мы паспяшаліся парадаваць маленькіх чытачоў з Дзіцячага цэнтра Св. Лукі. І па іх усмешкам усё было зразумела.
Дзякуем супрацоўнікам выдавецтва «Тэхналогія» за падтрымку і магчымасць развіваць у дзецях любоў да беларускай мовы.
Спадзяемся, што гэтыя кнігі разбавяць будні дзяцей, адцягнуць іх увагу ад працэсу лячэння і рэабілітацыі, каб пазабыліся аб усім, чыталі з асалодай, фантазіравалі і марылі.