Выхаванцы Гарадзейскай школы-інтэрната наведалі музей метрапалітэна

Для менскіх жыхароў падземка - нешта звыклае. Мы наўрад ці задумваемся, як яна функцыянуе, хто і як тут працуе. Хоць, вядома, усё бачылі ці чыталі аб'явы аб наборы машыністаў. І вось мы вырашылі ў гэтым разабрацца!

У рамках праекта "Дорым прафесію" дзеці з Гарадзейскай школы-інтэрната пабывалі ў тым самым месцы, дзе начуюць цягнікі. Нам пашанцавала з экскурсаводам Ірынай Амельчук, якая ведае займальныя факты з будаўніцтва ўсіх станцый і ў актыўным дыялогу даступна расказала пра работу, схаваную ад вачэй простага пасажыра.

У музеі ёсць і старажытныя тэлефоны для сувязі з цягніковым дыспетчарам, і друкарскія машынкі, і нават манетаразменнік, бо калісьці ўвайсці ў метро можна было за манетку наміналам у пяць капеек. Але самы любімы экспанат у нашых дзяцей - кабіна машыніста, дзе ўсё па-сапраўднаму.

Але і гэта яшчэ не ўсё! Мы пазнаёміліся з фрагментам шляху з дэфектаскопнай каляскай (прылада для праверкі рэек на наяўнасць дэфектаў) і з дыспетчарскім пультам цэнтралізацыі.

На гэтым усё! Цяпер да выбару прафесіі мы гатовы!

DSC08208.jpg
DSC08130.jpg
DSC08161.jpg
DSC08231.jpg



Дапамагчы