Выхаванцы Гарадзейскай школы-інтэрната наведалі Музей прыроды і экалогіі ў Мінску і вучыліся гатаваць піцу ў кафэ "Garage"

Кулінарныя майстар-класы з удзелам прафесійных повараў для дзяцей са школ-інтэрнатаў заўсёды выклікаюць цікавасць.

Для хлопчыкаў і дзяўчынак гэта выдатная магчымасць не толькі навучыцца гатаваць сваю любімую страву, але і паўзаемадзейнічаць з майстрамі, натхніцца іх прыкладамі, а часам вызначыцца з будучай прафесіяй.

У сакавіку нам пашчасціла зноў пабываць у кафэ "Garage" на майстар-класе для нашых юных піцамэйкераў з Гарадзейскай школы-інтэрната. Піца - адна з самых любімых дзіцячых страў, а калі прыгатавана сваімі рукамі - то ўдвая смачней. Усе этапы стварэння кулінарнага шэдэўра, за выключэннем выпечкі, нашы дзеці рабілі самі і выдатна справіліся з роляй кухара.

DSC04229.jpg
DSC04275.jpg
DSC04435.jpg

Наступны прыпынак - Музей прыроды і экалогіі. Выхаванцы пазнаёміліся з новымі раслінамі і жывёламі, птушкамі і рыбамі, а таксама вывучылі іх асяроддзе пасялення. Усе экспазіцыі былі нібы жывыя! Быццам нехта цудоўным чынам спыніў час. Выдатна будзе вярнуцца ў школу, зачыніць вочы і зноў усё гэта ўявіць!

DSC04479.jpg
DSC04493.jpg
DSC04541.jpg


Дапамагчы