Як стварыць дабрачынную суполку ў сваёй парафіі?
![](/upload/medialibrary/4dd/k5w67a4u678wroxtvy0xm66cp0oyugro/gAieYk1vJsE.jpg)
Як стварыць дабрачынную суполку? Можна пашукаць магчымасці ў сваёй парафіі.
З дазволу пробашча і нашай падтрымкай свецкія вернікі ствараюць пры касцёлах маленькія дабрачыныя філіялы — парафільныя Caritas.
Такія суполкі сёння працуюць ў Маладзечна, Стоўбцах, Нясвіжы, Рудзенске, Мар’інай Горцы і Заслаўі.
![hv8gVp_PXoI.jpg hv8gVp_PXoI.jpg](/upload/medialibrary/048/sicb3x5ko8p03hdulj8ic4qbxs7y8xzi/hv8gVp_PXoI.jpg)
![gAieYk1vJsE.jpg gAieYk1vJsE.jpg](/upload/medialibrary/4dd/k5w67a4u678wroxtvy0xm66cp0oyugro/gAieYk1vJsE.jpg)
Caritas Minsk працуе на ўсёй тэрыторыіі Мінскай і Магілёўскай абласцей, аднак валанцёры на месцах лепш ведаюць, якія патрэбы ёсць ў іх асяродзі, таму дапамога атрымліваецца больш якаснай, а ўдзел у такой справе можа прыняць большая колькасць людзей.
Часам вы можаце ўбачыць нашыя навіны пра парафіяльныя Caritas. Валанцёры праводзяць сустрэчы, удзельнічаюць у дабрачынных акцыях, дапамагаюць інвалідам, шматдзетным, хворым і ўсім патрабуючым, разам рыхтуюцца да Вялікадня і Божага Нараджэння. Для валанцёраў арганізуюцца трэнінгі, семінары, паездкі.
![1H3UsBRtslE.jpg 1H3UsBRtslE.jpg](/upload/medialibrary/66b/orjgbhulibl4fz5ek5z5t9xsekegctd1/1H3UsBRtslE.jpg)
![RSlRDMJqYac.jpg RSlRDMJqYac.jpg](/upload/medialibrary/52a/dzbdm4hge608hzjd361pvh5feup5wu3f/RSlRDMJqYac.jpg)
![EBtFb1ceJYc.jpg EBtFb1ceJYc.jpg](/upload/medialibrary/9d9/yu2avx4ea2ygzwb4lv0hrnblzx8qxpeb/EBtFb1ceJYc.jpg)
Такая дзейнасць — глыток свежага паветра для парафіі. Самыя розныя людзі могуць аб'яднацца вакол адной добрай справы, каб разам з іншымі радавацца пладам сумеснай дзейнасці і бачыць карысць ад сваёй працы.
Хочаце стварыць Caritas у сваёй парафіі? Звяжыцеся з намі.
Кантакты:
+37529 1179772 Иріна Фаміна
parafii@caritas-minsk.by