З 17 па 19 жніўня ў Ляскоўцы прайшоў чарговы адпачынак людзей з інваліднасцю

З самага пачатку нашай місіі мы сур'ёзна падышлі да арганізацыі камфортнага асяроддзя для інвалідаў, бо Caritas Minsk — гэта клопат пра бліжніх.
На тэрыторыі нашага цэнтра ў Ляскоўцы ёсць дом з безбар'ерным асяроддзем, дзе мы рэгулярна прымаем гасцей з абмежаванымі магчымасцямі.

8rYMN4BWpZo.jpg
a2yiWDvzMYM.jpg

З 17 па 19 жніўня да нас у чарговы раз прыехалі людзі на калясках. Надвор'е ў гэтыя дні было добрае, таму мы спачатку бавілі час на свежым паветры на тэрыторыі цэнтра, а потым вырушылі ў Дудуткі – музейны комплекс старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій.
Там нашых гасцей чакала невялікая заатэрапія — страўсы, казлы і іншыя жывёлы былі асабліва ветлівыя з намі ў гэты дзень. Таксама мы трапілі на выставу старадаўніх аўто, даведаліся больш пра традыцыйнае пляценне з саломы і пра тое, як зрабіць шыкоўныя гліняныя гаршкі.

aNwmb4POghw.jpg
QxUASjKULXg.jpg
ktZXxLpDFaE.jpg

Напрыканцы адпачынку з’явілася важкая падстава зрабіць пікнік і прыгатаваць шашлыкі – свой дзень нараджэння ў Ляскоўцы сустрэла наша госця – Таццяны

Спадзяемся, што нашым сябрам на калясках гэтыя дні пайшлі на карысць.

Каманда Caritas заўжды шукае добраахвотнікаў для арганізацыі такога адпачынку. Пішыце, калі захочаце падарыць крыху радасці людзям з абмежаваннямі. Вы будзеце шчаслівыя, калі ўбачыце, як нехта іншы выдатна праводзіць, гутарыць, натхняецца і часта смяецца — і ўсё дзякуючы вашай адвазе і дапамозе

Дапамагчы