З 2 па 9 жніўня ў Італіі праходзіць міжнародная сустрэча валанцёраў Caritas.
У гэтым годзе ў ёй удзельнічаюць 9 валанцёраў з розных парафіяльных суполак Сaritas: з Жодзіна, Лагойску, Мінску, Маладзечна, Нарачы і Стоўбцаў.
Дэвіз сустрэчы — Fai la differenza, што ў перакладзе азначае «рабі розніцу». І гэта не проста словы: у праграме — розныя напрамкі служэння: догляд за дзецьмі, дапамога хворым і пажылым людзям, дапамога ў падрыхтоўцы і правядзенні заняткаў і інш.. А яшчэ гэта прастора для новых знаёмстваў, абмену вопытам і сумеснага адпачынку.

Валанцёры задзейнічаны ў розных відах дзейнасці. Напрыклад, у доме састарэлых яны праводзяць час з пажылымі людзьмі: гуляюць у настольныя гульні, размаўляюць, вучаць адзін аднаго словам на розных мовах. Гэта не проста дапамога, а жывое зносіны, якое мае значэнне для кожнага. А яшчэ дапамога шматдзетнай маці, якая адна выхоўвае трох дзяцей. Валанцёры гуляюць з імі ў спартыўныя гульні, малююць, расказваюць пра Беларусь, яе культуру, традыцыі і каштоўнасці. І гэта таксама не проста абавязак, а сумесны вопыт, які валанцёры атрымліваюць.
Кожны дзень у Сардыніі — новы досвед, новыя сустрэчы і магчымасць рабіць маленькія, але важныя справы. Менавіта з такіх крокаў і складаецца сапраўдная дапамога.















.jpg)