Захоўваем водар лета
Лета - выдатная пара не толькі для нас, але і для пасадкі клубнікі. Гэтая ягада з’яўляецца рэкардсменам сярод пладовых раслін і першай дае гаспадарам магчымасць убачыць вынік працы - ураджай можна атрымаць менш чым праз год. Дзесьці сезон для яе ўжо скончыўся, а ў Карытас - працягваецца.
Шматдзетныя, апякунскія і непоўныя сям’і, пенсіянеры і людзі з інваліднасцю мелі магчымасць атрымаць дапамогу ў выглядзе расады клубнікі. Праз сацыяльныя пункты «Карытас» у Мінску, Магілёве і Крупках «зялёную» падтрымку атрымалі 300 чалавек. На кожную сям’ю - па 10 саджанцаў.
Як заўсёды хочацца адзначыць, што без падтрымкі Caritas дыяцэзіі Лінц (Аўстрыя) у нас не атрымалася бы дапамагчы такой колькасці людзей.
Верым, што праект «HOPE» перш за ўсё пра добрыя традыцыі, якія ўвойдуць у кожны дом.